Ave Team на Let's NGO Weekends 2026: нэтворкінг, прэзэнтацыі праектаў і голас супольнасьці
Каманда Ave Team наведала нэтворкінг-івэнт Let's NGO Weekends 2026, які прайшоў у прыгарадзе Львова. Падчас захаду мы адпачывалі, перазагружаліся, размаўлялі з аднадумцамі, хаваліся ад дажджу й іскраў вогнішча.
Мы загадзя дамовіліся далучыцца да пратэстаў па прыездзе ў Львоў, якія адбываліся на праспэкце Свабоды. Гэтыя пратэсты былі накіраваныя на падтрымку аднаўленьня на пасадзе былога міністра абароны Міхаіла Фёдарава, таксама пратэсты былі зьвязаныя з адстаўкай былога Галоўнакамандуючага Узброеных сілаў Украіны Аляксандра Сырскага. Да мітынгу мы далучыліся й у дзень ад'езду, у нядзелю, нягледзячы на чатыры дні, занятыя падзеямі й прэзэнтацыямі для патэнцыйных партнёраў.
Падчас захаду мы расказалі калегам з усіх куткоў Украіны пра нашу дзейнасьць, мэты й патрэбы. На працягу падзеі прэзэнтавалі нашых пэрсанажаў казак, крымскататарскую й беларускую лацінскую раскладкі клявіятуры й матэрыялы выставы «Данецкая вобласьць: Нязломныя й Непакораныя» у рамках Ave Digital Museum, прысьвечаны стэлам на ўезд у Данецкую вобласьць.
Аўдыторыя была прыязная, шчодрая на камплімэнты й парады. Грамадзкія актывісты ахвотна расказвалі пра ўласныя гісторыі й праекты. І гэта нават ня згадваючы пра проста неверагодны зарад энэргіі й матывацыі — усё дзякуючы супольнасьці.
Вядома, мэтай было ня толькі гэта: можам сьцьвярджаць, што камунікацыя дакладна нам удалася. Пакуль ня можам падзяліцца з вамі дэталямі, аднак будзем радыя паведаміць вам усё ў будучых анонсах.