Ave Kids
Знаёмства з роднай культурай пачынаецца зь першай кнігі, першага мультфільму, першай пачутай казкі.
Мы імкнёмся ствараць дзіцячы мультымэдыйны кантэнт, зь якім дзеці й іхныя бацькі могуць узаемадзейнічаць на роднай мове, разам адкрываць для сябе народныя гісторыі, традыцыі й культурную спадчыну.
Вы ўжо можаце азнаёміцца зь некаторымі анімацыйнымі казкамі, а таксама інструктажамі па бясьпецы на нашых YouTube-каналах. Таксама мы рыхтуем да выхаду аўдыёказкі, а ў будучыні плянуем выдаць ілюстраваны зборнік у фармаце друкаванай і электроннай кнігі.
Фальклёр ня мае межаў — пазнаёмцеся з роднымі казкамі ўсяго сьвету.
Сваіх людзей усюды шмат — адкрыйце для сябе казкі, якія нарадзіліся на этнічных землях і захаваліся ў дыяспарах.
Першая хваля праекту аб’яднае 71 казку беларусаў, украінцаў, крымскіх татараў і народаў Індыі. У зборнік увойдуць фальклёр беларусаў, у тым ліку з этнічных тэрыторыяў Падляшша й Смаленшчыны, а таксама мацерыковай Украіны, Славаччыны, Малінавага Кліну, канадзкай дыяспары, лемкаўскай супольнасьці. Усе гэтыя гісторыі разам ствараюць рознакаляровую спадчыну, якая пераадольвае межы й аб’ядноўвае пакаленьні.
Простыя, яскравыя й пазнавальныя зь першага погляду: пэрсанажы казачнага сьвету ўжо чакаюць вас!
Акуніцеся ў прыгоду зь любімымі героямі: хітрай Лісічкай, праставатым Ваўком, жвавай Мышкай, клапатлівымі Рабкай і Рабай, напалоханымі, але заўзятымі зайчыкамі.
Вы ўжо знаёмыя з нашымі сябрамі са свайго дзяцінства, і яны сустрэнуць вашых малых менавіта такімі, якімі вы іх памятаеце.
Кожны чалавек у гэтай гісторыі — частка нашай супольнай спадчыны.
Мы старанна правяралі гістарычныя крыніцы, каб кожны строй, кожнае жытло й кожны элемэнт побыту адпавядалі аўтэнтычным прыкладам.
На гэтым шляху вы сустрэнеце Курачку Рабку й яе родных Дзеда ды Бабу, чые ўбраньня заснаваныя на прыкладах Пухавічскага й Капыльска-Клецкага строяў; сям’ю ўкраінцаў у Канадзе, чые строі ўзнаўляюць адзеньне першых перасяленцаў з Украіны, а домік створаны паводле матываў зямлянкі з Ukrainian Cultural Heritage Village; а таксама грознага Падышаха, чый вобраз заснаваны на Саадэце I Ґераі.
Адлюструйце любімых пэрсанажаў разам зь дзіцём — малюнкам, аплікацыяй ці нават папяровай фігуркай.
Кожны пэрсанаж створаны так, каб яго было лёгка намаляваць, выразаць або сабраць уласнаручна.
З часам мы спадзяёмся выдаваць паўнавартасныя друкаваныя наборы для творчасьці, якія дапамогуць ня толькі весела бавіць час, але і бліжэй пазнаёміцца з народнымі гісторыямі ды іхнімі героямі.
Папяровыя мадэлі пэрсанажаў для друку
drive.google.com
Будзем шчыра радыя бачыць вас на нашых YouTube-каналах!
Некаторыя казкі ўжо даступныя для прагляду! Малых тут чакаюць і ўкраінская Курачка Раба, чыё яечка разьбіла Мышка, і разумная Чапля, якая перахітрыла Ваўка, і мілыя павучкі, якія ўпрыгожваюць калядную сасну.
Мы плянуем вярнуцца да стварэньня новых анімацыяў пазьней, а таксама адаптаваць іхны стыль да астатніх матэрыялаў праекту.
YouTube-канал па-ўкраінску
www.youtube.comYouTube-канал па-крымскататарску
www.youtube.comYouTube-канал па-ангельску
www.youtube.com